Услуги и товары

У Магілёве заканчваюць будаўніцтва сучаснага хірургічнага корпуса

Новы хірургічны корпус амаль на 200 месцаў уступіць у строй ужо ў наступным месяцы. Пазней пры гэтым корпусе плануюць стварыць сучаснае прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне.
Пачатак працы перадавога ў любым сэнсе корпуса дасць магчымасць выйсці на новы ўзровень медабслугоўвання. Пакуль дзеці знаходзяцца ў розных «дарослых» бальніцах Магілё­ва. Калісьці такая сістэма лячэння лічылася правільнай, але цяпер, калі з'явіліся новыя патрабаванні і новыя тэхналогіі, яна зжыла сябе. 
 
 
У аперацыйным блоке хірур­гічнага корпуса - 5 пакояў. У адным з іх - лазернае афтальмалагічнае абсталяванне, якое дазволіць рабіць немаўлятам складаныя апера­цыі на сятчатцы вока. Раней яны выконваліся толькі ў сталіцы. Перааснашчэнне дасць магчымасць працаваць на сусветным узроўні. Нядаўна купілі электрамеханічны інструментарый для траўматалогіі і артапедыі, прызначаны менавіта для дзяцей. Медперсанал валодае ўсімі неабходнымі ведамі для працы з новым высокатэхналагічным абсталяваннем.
 
Ёсць задумка стварыць пры хірургічным корпусе прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне.
 
— Яно будзе займацца не толькі афармленнем і шпіталізацыяй пацыентаў, але і аказваць неадкладную медыцынскую дапамогу, — падкрэслівае Ігар Каско. — У залежнасці ад вынікаў дыягностыкі будзе прымацца рашэнне, як лячыць пацыента — у стацыянары ці амбулаторна. Па такой схеме працуе ўвесь свет. Усе глядзелі па тэлевізары серыял пра доктара Хауса. Там, у прынцыпе, нічога не выдумана, усё зроблена так, як і па­вінна быць. Аналагічных аддзяленняў сёння ў Беларусі няма. Нешта падобнае створана толькі ў бальні­цы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. 

 


все новости